График работы: 

ПН-ПТ 08:30-17:00

СБ-ВС выходной

Каталог товаров

Прайшло ўзнагароджанне лаўрэатаў Заспявай 3.0

24.10.2016

Прайшло ўзнагароджанне лаўрэатаў Заспявай 3.0

У 2014 года фонд Вяртанне сумесна з парталам Tuzin.fm арганізаваў музычны конкурс маладых выканаўцаў “Заспявай.BY”. Яго мэта — заахвоціць маладых выканаўцаў звяртацца да беларускай мовы і паэзіі ў сваёй творчасці. Штогод з’яўляюцца новыя намінацыі (“Беларускі кавер”, “Замежны пераклад”), але заўжды застаецца адна пастаянная – “Спяваная паэзія”: выканаўцы кладуць на музыку беларускамоўны верш айчыннага паэта. Пераможцаў вызначае журы, якое штогод змяняецца. Лаўрэаты конкурсу атрымліваюць магчымасць выступіць у Мінску з канцэртам, а таксама грашовыя прызы. 

Выніковы канцэрт трэцяга конкурсу адбыўся 22 кастрычніка ў мінскім клубе Coyote. На адной сцэне разам з гуртамі Pauline, Leibonik і трыа Дзмітрый Нікановіч, Вольга Сацюк і Мікіта Найдзёнаў выступіў і пераможца леташняга конкурсу Заспявай.BY гурт “Наві”.

Імёны лаўрэатаў былі названы загадзя. Таму выканаўцы мелі час, каб падрыхтаваць невялікую канцэртную да ўганаравання.

У "Спяванай паэзіі" перамагла Pauline з песняй на верш Ірыны Багдановіч "Людзі, дзе вы?".

У намінацыі "Замежны пераклад" не было роўных беларускай версіі хіта Эраса Рамацоці ў перакладзе Мікіты Найдзёнава і ў выкананні Дзмітрыя Нікановіча і Вольгі Сацюк.

У намінацыі "Беларускі кавер" найлепшым прызналі гурт Leibonik за арыгінальную інтэрпрэтацыю хіта гурту "Мроя" — "Я рок-музыкант".

Агульны прызавы фонд конкурсу ў гэтым годзе склаў 1500 еўра. Сума была падзелена паміж лаўрэатамі пароўну. Паслухаць конкурсныя песні сёлетніх пераможцаў можна тут.

Сёлета да спонсараў конкурсу далучылася прыватная “Кампанія ІТЦ”.

ўзнагароджанне лаўрэатаў Заспявай

Все новости